У небе стынь...

У небе стынь, у аблогах імшары,
Сцяўся звонку задумлівы шлях.
Рассыпае зіма свае чары
Па зямлі ў яе на вачах.

Шпарка крочыць па соннай дарозе,
Завірух шматгалоссе нясе,
Разам з ёй у распісаным возе
Дзед сівы маразамі трасе.

Пэндзлем водзіць па шыбах узоры,
Не шкадуючы фарбаў сваіх,
Ліхтаром свеціць месяцазорным
Па начах аж да самай зары.

Карагод бесклапотных сняжынак
Невясомы паклон аддае,
Пакарыўшы зямныя вяршыні
І спусціўшыся ў рукі мае.

І не трэба ніякай парады,
Бо зіма - усяго толькі госць,
А гасцям жа заўсёды мы рады.
Сустракайце, пакінуўшы злосць.


Рецензии
Читаю стихи на родном языке и сердце трепещится, как раненая птица. Вельми прыгожа!!! З павагай и найлепшыми пажаданнями да Вас Зоя.

Зоя Помельникова   13.04.2017 23:46     Заявить о нарушении
Дзякую! Вельмi прыемна сустрэць зямлячку! З цяплом сваёй душы))

Валентина Владова   14.04.2017 09:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.