Адкрыццё

О, мой самотны лёс! Пад Оршаю лясы
ня тыя, што пяшчанiкi з Палесся.
Я чую галасы, радныя галасы,
праменнi сонца бачу з паднябесся.

Паспелыя гады… не хлусiць пачуццё,
паэзiя жыццё маё не знiшчыць,
Ларыса Генiюш – па Духу адкрыццё,
па сэрцу - Караткевiч ды Янiшчыц.
2016


Рецензии