Нам да кахання пуць адзiн

Са святам Восьмае сакавiка
Жанчын вiншуе «моцная палова».
А я у спрэчку стаць гатова,
Што вiншаваць патрэбна мужыка!

Як ён гатуецца увесь год
Да гэтай каляровай даты –
Нiбыта, у бой iдуць салдаты,
Ён свой разважны мерыць ход.

Плануе, месцiць у галаве,
Дзе што купiць сваёй паненке.
Мо, завушнцы з дыяментам?
Цi ж гэта у небе журавель?

Ён напячэ сваёй красуне
З чароуным смакам пiрагоу.
Усё для яе зрабiць гатоу,
Пакуль нос у чарку не засуне…

Тады ужо, мiлая, прабач!
Жаночы дзень – святая справа!
Але ж, спынюся, неузабаве,
Зусiм не кожны «выпiвач».

Я, нават, ведаю мужчын,
 Што жонкам кветкi падаруюць,
А, мо, пярсцёнкам зачаруюць.
На кухнi могуць памагчы.

Мае шаноуныя дзяучаты!
Кахайце мужыкоу сваiх,
I беражыце нэрвы iх:
Навошта нам сварыцца у свята?

Памыу талерку – прынц, ня iначай!
А цвiк прыбiу, цi чынiць боты –
Хвалi, забудзься на турботы –
Такiх, як ён i свет не бачыу!

Калi ён адчуе заботу,
Увагу да сябе, павагу ад дзяцей –
Цябе абдыме ён часцей,
Не пойдзе сумным на работу.

А у дзень святочны купiць ружы,
А, можа, проста пацалуе.
Сваё каханне падаруе,
Цяплом тваёй падтрымкi дужы!

Тады i сонца снег растопiць,
Капель зазвонiць хуткiм часам.
Вясну ты з iм сустрэнеш разам.
I вам надоуга шчасцця хопiць!

Н.К.  03.02.2014 г.


Рецензии