Шчасцейка дзявочае...
Шчасцейка дзявочае,
У хмызняках яно ўляглося
На парозе восені.
"Уставай, - яму кажу я,
Пашкадуй дзяўчыначку",
А яно і ў вус не дуе
А ні на хвіліначку.
Заляцаецца з вятрамі,
Шэпчацца з чаротамі,
Лупяць яго кухталямі,
Топчуць яго ботамі.
Што ж ты ўпартае такое,
Шчасце маё горкае?
Упадзі хутчэй у далоні
З неба яснай зоркаю.
Свидетельство о публикации №116071403000