Любоу

"А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоЎ; але любоЎ з iх найбольшая" 1 Карынфянам 13:13


Каханне ладзiла жыццё
i моц адзiны набывала,
любоЎ, цябе так шмат, што мала
зямное вабiць набыццё.

Падзячны позiрк навальнiц,
каб дарасцi да iх аблокаЎ!
Заблытацца дарэмна Ў кроках,
у зморшчынах чужых спаднiц?

Не... Трэба нешта разумець,
пытацца ды цягнуцца к Сьвету.
Трымаць, малiцца, верыць, мець
сваю пяшчотную камету.
2016


Рецензии