Памяць...
Кашлаты дуб - магутны ўладар.
Для гэтага спатрэбіцца нямнога,
Каб мне з дзяцінствам стрэцца твар у твар.
Цяплом павее, лугам кветканосным,
Ранэткай спелай, водарам суніц,
І апячэ, і сэрцу стане млосна
Ад тых далёкіх сполахаў зарніц.
І памяць тчэ карункі-вышыванкі,
Пад ногі сцеле мяккім дываном,
І з матчынаю песняй-калыханкай
Растае змрок, што ходзіць за акном.
І далячынь мне падаецца зблізку,
Закрыю вочы - тут вось, пад рукой.
Мне б пагушкацца трошкі ў калысцы,
Аставіўшы жыццёвы непакой.
Дзяцінства незабыўна-дарагое,
Мінаюць дні, праходзіць пэўны час,
Сталеем мы, а ты ўсёж такое.
На споведзь да цябе прыйду не раз.
Свидетельство о публикации №116071205129
С осенним теплом, Анжелика
Позабытая Мелодия Любви 03.10.2016 21:00 Заявить о нарушении
сердца, Анжелика!
С ответным теплом
Валентина Владова 03.10.2016 22:51 Заявить о нарушении