Упершыню...

Упершыню з жыццём пасябравала
Назаўжды за многія гады,
Упершыню яно ўратавала
Ад нявер'я, скрухі і нуды.

Упершыню мне зоркі свецяць з неба,
Дзякуй ім, цяпер я не адна.
Упершыню я смак пазнала хлеба,
Горыч слёз мной выпіта да дна.

Упершыню не ведаю трывогі-
У новы дзень пераступлю парог,
Упершыню не знаюць стомы ногі-
За дваіх прайду я сто дарог.

Адзіноты стлеў мой крыж адвечны,
Упершыню жыццё - не марны сон.
Бласлаўляю я яго навечна
Упершыню пярстом з маіх вакон.


Рецензии