Стаiш на парозе...
Няўжо ты, каханне, пастукала ў дзверы,
Няўжо ты прыйшло да мяне нечакана?
Хлушу, бо цябе ўсё жыццё я чакала.
А мо, заблукала ў тумане і золку,
Шукаючы ў небе сястру сваю зорку,
Красуню Венеру, багіню спаткання?
Ці гэта не так? Што ж маўчыш ты, каханне?
Руку працягнула яно ў прывітанні:
"Прыйшло да цябе" - адказала каханне.
"Да сэрца твайго шлях у мяне быў няпросты,
Памножаны ён на гады і на вёрсты".
Свидетельство о публикации №116071202244