Пяю хвалу...
Шчыруючым у полі напрадвесні,
Каб важкі і пахучы бохан нам
Азваўся на стале зямною песняй.
З малога зерня колас узрасце,
З душы маёй струменіцца ўдзячнасць,
Ды ведаю, што слоў маіх ямчэй
Снапы жытоў, у іх доля наша й шчасце.
З салёным потам змешана ралля,
Як напамін аб еднасці трывалай,
Што корміць нас усіх матухна-зямля
І плоцім узнагародай ёй нямалай.
І кожны раз, акраец беручы,
Руплівасць рук пры гэтым узгадайце.
Парой няма спакою ім уначы,
(І дактары тут ні пры чым), спытайце знаўцаў.
І колькі будзе доўжыцца жыццё,
Чарсцвець душы не дайце, як і хлебу.
Хай парасткам высокім пачуццё
У вас прарасце, жыццю яно патрэбна.
Свидетельство о публикации №116071109632