У паэта спыталi...

У паэта спыталі: " Няўжо кожны раз
Ты з натхненнем на "ты"? Штось не верыцца ў гэта".
І не верце, не трэба, але ўжо тады
Не было б ні натхнення, ні самога паэта.

Не з'яўлялася б муза ў абліччы святой
І мелодыі слоў мы б ніколі не чулі,
І жыццё аддавалі бы ночы сляпой,
Прахадзіўшы ў адной шэрай, зрэбнай кашулі.

Быццам тыя краты, берагліся б святла,
Што нясе падарунак - цяпло i спагаду
І нікчэмнасць, як ворага, паліць да тла,
Калі бачыць, што доўга не дасць з ёю рады.

Усёй істотай цягнуліся б мы да вады
У спякотны, пранізліва-мроіўны поўдзень,
І апроч непапраўна-жывучай бяды
Не змаглі анічым посуд лёсу напоўніць.

Ды мінаючы цень, бы скляпенні муроў,
Адраджае паэзія душы, ратуе.
І паэт, як анёл, усю з'яднаўшы любоў,
Першы крок немаўляці-натхнення пястуе.


Рецензии
Ой,Валянціна,як прыемна,што і Вы шчыра і лірычна мовіце па-нашаму!І я Вам дзякую за гэта!Прыемна пазнаёміцца!З павагай і цяплом да зямлячкі,

Ядвига Довнар   27.10.2016 12:28     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за цёплы водгук!
Рада знаёмству! Жадаю Вам шчасця
i натхнення!
З павагай

Валентина Владова   27.10.2016 17:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.