Шкада...

Шкада да болю пройдзеных дарог,
Світанняў і растанняў у тых дарогах.
Нямала пазбіваў ад часу ног,
Пакуль знайшоў прыступку да парога.

Сваім, чужым - ўсім раздаваў душу,
Куском апошнім з кожным я дзяліўся.
У Бога я малітваю прашу -
Даруй, калі дзе-небудзь памыліўся.

Сказаў не тое, можа, пад руку,
Зрабіў не так, хто ведае, як трэба?
Не перайшоў уброд калісь раку,
Каб некаму падаць акраец хлеба.

Не выпрасіць, не выправіць хвілін,
Што зарападам леглі мне на плечы.
Апошняй кропкай жураўліны клін
Растаў, як сон, у воблачнай сінечы.


Рецензии
ПРЫГОЖА!!! Дякую за вершы. З ЦЕПЛЫНЕЙ.

Зоя Помельникова   11.05.2017 22:40     Заявить о нарушении
Вялiкае дзякуй Вам, што знайшлi хвiлiнку i зайшлi на агеньчык!
З сардэчным цяплом

Валентина Владова   12.05.2017 12:01   Заявить о нарушении