I эмоцый усплеск...
і натхнення пад'ём
Падарылі у Тучы мне суткі...
Каб забыў тугу-стрэс,
Каб запеў салаў'ём
Пра стан тонкі, як каліва гнуткі.
Ціха ночка плыве,
Ясна зоркі гараць,
Лашчыць край мой багоў абарона.
Па расістай траве
Дыяменты збіраць
Выплыў месяц з аблок патаённа.
Ды ў срэбры святла,
Што ён ліў на лугі,
Заіскрыліся росаў каралі.
І сабраць іх датла
Не змаглі б і багі,
Калі б нават да ранку зьбіралі.
Што каралямі рос,
Што дзявок хараством
Здаўна славіўся родны мой краю!
Хай табе добры лёс
І да шчасця ўсяго
Дадуць богі! Ўсім сэрцам жадаю!
Свидетельство о публикации №116070900206