Я цалую цябе...
Як адно надвячоркам матулі
Пацалункам люляюць ахвотна
Дзетак любых, каб мірна заснулі!
Я цалую цябе з ясным жарам
Так, як сонца вясновае - нівы,
Бо палае ў сэрцы пажарам
Успамінак пра момант шчаслівы.
Я цалую вуснаў каралы
Твае поўныя слодычу губы,
Я цалую цябе, каб шаптала
Беспрытомнае: "Мілы мой! Любы!"
Колькі жыць цалаваць цябе буду
Я ў пакоі і на прыродзе.
Цябе песьціць я не забуду
Перад сном і як сонца ўзыходзе!
Бо нічога няма мне мілей
І нічога я так не жадаю,
Як прачнуцца ў абдымку лілей -
Рук наяды, з юначага краю!
Свидетельство о публикации №116070806591