О любви

Мароз злаваўся не на жарты.
Не да спатканняў, з хат не руш!
А ты, упэўнены і ўпарты,
Прыйшоў…  з букетам змерзлых руж.
               
                А я ў танюсенькіх панчошках
                (У мамы, пэўна, здаўся б шок)
                Хавалася аж «да няможна»
                У твой кудлаты кажушок.

І не было лістоў бальнічных,
І колькі зім ужо сплыло…
А я ў панчошках эластычных
Бягу на руж тваіх святло.
               
                * * *


Рецензии