Холодает жизнь
Халадае жыццё. Халадае.
Быццам снегам людзей засыпае
Злосцю, зайздрасцю, сквапнасцю, болем…
І вясна больш не прыйдзе ніколі.
Халадае жыццё. Халадае.
Як залевай людзей залівае
П’янствам, хабарніцтвам, брыдкаслоўем…
І вясна больш не прыйдзе ніколі.
Халадае жыццё. Халадае.
І так многа людзей замярзае
Ад хваробаў, ад крыўды, ад здрады…
Не чакайце вясну.
Вінаваты…
* * *
Свидетельство о публикации №116070608742