УСНУ...

                * * *

Зноў стома лёгка кружыць галаву.
Нарэшце да падушкі прыільну.
Заснуць!
Не думаць, не гадаць, не планаваць…
Заснуць. І сноў не сніць, а спаць!

Зноў певень хрыпла раніцу заве.
І вуснамі акно яна кране.
Устаць… Не ленавацца, не хандрыць.
Устаць! Хутчэй пачаць, каб завяршыць.

Зноў дзень. Званкі. Паперы. Мітусня…
І як звычайна не хапіла дня -
Сказаць. Спытаць. Здзівіцца. Пахваліць.
Задумацца. Прызнацца. І …пажыць.

Зноў ноч. Заснуць. І спаць! І сноў не сніць…


Рецензии