ЦЕНЬ

Нехта прадчувае небяску:
Ноччу выйшаў цень на паляванне.
Гэты цень блукае тут спрадвеку.
Гэты цень стаміўся ад чакання.
Ен чакае спакою душы.
А вакол яго толькі крыжы…

Нешта адбываецца наўкола:
Хтосці рызыкнуў пабачыць вечар.
Мабыць, спадзяваўся на анела,
Але з ценем тут была сустрэча.
А наўкола ніводнай душы.
        І крыжы… І крыжы… І крыжы…

Праўду кажуць людзі – гэта памяць,
Што спрадвек не згіне ўжо ніколі.
Тут было вялікае каханне…
А зрабілася крывавым болем.
І стаіць у цямрэчы той крыж…
Слезы лле няўдзячны Нясвіж.


Рецензии