Беларуская чыгунка
Беларуская чыгунка -
цягнікі…
Рэйкі выцягнуты стрункай -
і гудкі…
І вагоны - вочы, вочы
ноч і дзень…
Вартавы абходчык крочыць,
нібы цень…
Пляц перона, семафоры,
Пераход...
То ляціць на Захад скоры,
то на ўсход,
То пралязгае цяжарам
таварняк...
Перагоны, шпалы, твары -
І скразняк…
Свидетельство о публикации №116070405224
З падзякаю
Иван Гапеев 2 05.08.2016 11:58 Заявить о нарушении
З павагай.
Людміла.
Людмила Воронова Супрун 05.08.2016 13:42 Заявить о нарушении