Матэматыка
Ліпеньскае сонейка прачнецца.
Сонца, ты дазволь спытаць-параіцца:
Як знайсці мне страчанае сэрца?
Уздымуся па вясёлцы крокамі
(Неба вабіць каляровай стужкай):
Можа там, высока, над аблокамі,
Сэрца паляцела ў вырай птушкай?
Пэўна, я хварэю шчасцем леташнім,
Дзе кахаў, губляў, шукаў і марыў.
Вецер дапаможа мне, бо гэта ж з ім
Разганялі мы пытанняў хмары.
Шчасця паласа зусім танюткая,
Таўшчынёй нагадвае сурвэтку.
Вецер, адкажы, чаму так хутка я
Страціў у мінулым сэрца-кветку?
Ноч на дзень памножу – будзе раніца.
Сонца-апельсін губляе долькі.
Падзялю – і вечар атрымаецца,
Гэта матэматыка, і толькі.
04.07.2016
Свидетельство о публикации №116070400500