Апошнiм промнем сонца дагарае...
Залоцячы хмурынак бледных край,
Іх белізна іскрыцца, як жывая,
Шле на зямлю самотнае:
"Бывай!"
Кажу і я:"Бывай, мой дзень ліпнёвы!"
Наступіць заўтра невядомы дзень,
Чаргу паразаў ці здабыткаў новых
З сабою ён уранку прывядзе.
Ці можа застанецца ўсё, як маю
І скоціцца ён долу без трывог.
І буду я шукаць дарогу к раю
Між новых, невядомых мне дарог.
Хай будзе так, як мне бацькі казалі:
"Падзякуй Богу за пражыты дзень!
Багамі ён запісаны ў скрыжалі
Бо крок за крокам к мэце ён вядзе!"
Апошнім промнем залаціцца неба
Звініць камар у мірнай цішыні.
Хвала багам, што ёсць хлеб і да хлеба
І мірна ўвечар адцвітаюць дні!
Свидетельство о публикации №116070402372