Любая матуля

Ты самая шаноўная на Свеце!
Нікога ў жыцці не будзе для мяне бліжэй!
Рукі твае цяплейшыя з усёй Планеты!
Няма  ўвогул чалавека за цябе мілей!

Заўсёды сустракаеш ты мяне,
Цябе цікавіць, як прайшоў мой дзень.
Прытуліш мяне ты да сябе,
Твае абдымкі лечуць, бы жэньшэнь.

Няхай на Свеце будзе так:
Каб усе маці на Зямлі
Цвілі заўсёды быццам мак,
А дзеці, каб іх радаваць маглі!


Рецензии