У прорве ночы
Прамень ліхтарны
Святлом прарочыць
Начны сцэнарый.
Тут тэатральна
Вяршыцца дзейства,
Ёсць літаральна
Знак чарадзейства.
Экстаз і румба,
Альбо фламенка...
У дыме клуба
Мігцяць сукенкі.
Зялёны фосфар,
Начныя гУлі,
Спектакль дзівосны,
І пах "пачулі",
Дзе гурты-зграі
Віхураць танцам,
Затым згараюць
Пратуберанцам.
Акорд фінальны
Начнога балю -
Амаль фатальна
Ён развітальны,
Бо промнік ранні
Расплюшчыць вочы,
Замкне світаннем
Прастору ночы.
.................
А матылькова
Начное сэрца
У танцах новых
Жыве і б'ецца.
2.07.2014 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116070109620
которые нам дарует Господь!💐🌸
Замечательная пейзажная лирика, Ядвига! Очень красивые стихи!
Галина Лебединская 17.07.2018 15:57 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 17.07.2018 17:44 Заявить о нарушении