Салёники
Для ўсіх беларусаў, ужо вы мне паверце,
Смак варанай бульбы – найлепшы ў свеце.
Якіх на стале не было б страў багата,
Галоўная – бульба, і ў будні, і ў свята.
Адварыш яе ў салёнай вадзічцы –
І можна за стол ўжо з гасцямі садзіцца.
Калі ж дадаць масла і кропу ўкінуць,
Дык госці і бульбінкі вам не паінуць.
Захочаш – еш так, а найлепей – з каўбаскай
Ці з смажаным сальцам. Спрабуй, калі ласка!
Частуйцеся – будзе здароўе і сіла,
І дзякуйце Богу, што бульба ўрадзіла!
Свидетельство о публикации №116063005831