Навiна

Дзіўлюся я! Я сам сябе здзіўляю,
Што годы над пачуццямі ня уладны
І час іх смерці як і росквіту дакладны
Ніхто пакуль з жывых людзей не знае!

Бо іншы раз хапае толькі слова,
Каб закіпела ў старых жылах кроў,
Каб старасць юнаком паўстала зноў,
Бо пачуццё ўсяго жыцця аснова!

Прабач, што ў маім сэрцы навіна
Аб тым, што трэба будзе аднаму бадзяцца,
Мне не дае зноў з думкамі сабрацца,
Бо ударыла пад дых мудрэй віна.

Але мне падаецца, што яна
Мне паказала, што яшчэ жывы я
І будуць мне дарогі палявыя
Найлепшаю сяброўкай да відна!


Рецензии