Салодки смак таго хмяльнога лета
Ніколі мне, напэўна, не забыць.
Ментолавая пахне цыгарэта,
Забараняе думкам дАлей плыць.
Але яны прайшлі даўно праз шлюзы
Твае пахмельнай бруднае хлусні,
Што стала найгалоўнейшай абузай,
Навесіўшай на шыю камяні
Вялікаму і шчыраму каханню,
Што нават лёс магло перамагчы...
Бо калі ёсць - не страшна развітанне,
Калі няма, то нельга й зберагчы…
Свидетельство о публикации №116062705955
Виктор Любецкий 30.06.2016 15:20 Заявить о нарушении
Людмила Воронова Супрун 01.07.2016 07:35 Заявить о нарушении