Ушачы

О Ушачы* мае! I лясы, i туманы,
І азёрныя хвалi, i ў помнiках шлях...
Твае новыя вулiцы вабяць i маняць,
Як далёкiх краiн невядомы прасцяг.

Я iду памiж гмаху дамоў адмысловых,
Што  ўзнялiсь, як дубы, дзе адбыўся Прарыў*.
О Ушачы мае, ў сшытку першыя словы,
Першы подых кахання, новых вершаў парыў.

Нас ушацкiх сяброў раскiдаў лёс да Меккi,
Хто на Захад падаўся, ў сталiцу, але,
О Ушачы мае, ты – прыту'лак i лекi,
Калi зноў на радзiмай знаходжусь зямле.

О Ушачы мае! Не аб чым не шкадую,
Што збылось – не збылось праз гады.
Цябе Броўка спяваў i Рыгор Барадулiн,
Ну, а мы падтрымаем, як зможам, заўжды.

-----------------------------------------
* Ушачи – городской посёлок, административный центр Ушачского района Витебской области Республики Беларусь. Расположен на реке Ушача, в 150 км к западу от Витебска и в 36 км от железнодорожной станции Лепель.
* Мемориальный комплекс ”Прорыв” – мемориал на месте прорыва вражеской блокады 5 мая 1944 года партизанами соединения Полоцко-Лепельской зоны (16 партизанских бригад во главе с Героем Советского Союза Лобанком В. Е.) в 7 километрах от г.п. Ушачи. Открыт 30 июня 1974 года. Скульптор – А. Аникейчик, архитекторы Ю. Градов и Л. Левин.

 


Рецензии