Тэстамент

Беларус! Не лiцвiн, не паляк.
Але як жа твой продак завецца -
Стравiнскас,  Завадскi, а можа Шупляк?
Яны так падобны  гонарам сэрца.

З пагоняю сцяг фарбаваны крывёй.
Не грэх за Айчыну ўкленчыць.
Верасам цягне над хуткай ракой
I нейкай таемнасцю вечнай.
 
Бульбоўнiк зялёны схавае мяжа.
Туман, як заможная свацця.
Льняным ручнiком агарнута дзяжа,
На кроснах прадзецца багацце.

Прагалiны торфу, балотаў i пушч,
Ды вёсак замшэлых блуканне.
Адзiны фальклор бессмяротнасцi душ,
Праз тысячы вёснаў спатканне.

Сяргей Качанаў-Брандт, 26.06.2016


Рецензии