Я з тых...
Чый дух не зламалі здрайцы.
Я верны нашчадак Скарыны,
Што сёння шукае працу.
Наш час не шануе веру --
Ён нішчыць людзей свядомых,
І тых, хто застаўся верным
Надзеі сваёй да скону.
У часе пакутным гэтым
Мы творым зямлі аблічча.
Мы вернікі... Мы -- паэты.
Нас боскае вера кліча.
А вы, хто прадаўся здрайцам,
Хто выракся роднай мовы,
Кусайце сябе за пальцы,
Згінайце сябе ў падковы.
А мы пераможам шэрань,
Шаленства, бяссілле ўлады,
Бо ёсць яшчэ ў вершах вера --
Яна перасіліць здраду.
Свидетельство о публикации №116062509445