Ноч падае...

Ноч падае з неба зоркаю,
Жорсткай, калючай.
Паветра шурпата-горкае -
Дыхаць балюча.

Халодная ціш нямілая
Стукае ў скроні.
І слова між дум – бяскрылае -
Роспачна тоне.

Вятрыска галлю кляноваму
Жаліцца слёзна.
Жыццё б праспяваць па-новаму…
Толькі ўжо позна.

Сівы небасхіл панурыцца,
Дожджык ліецца.
Дарэмна аб шчасці журыцца
Беднае сэрца.

Чэрвень 2016


Рецензии
Шыкоўны верш, Клаўдзія Сямёнаўна...Нібы вытачаны адмысловым майстрам...Але вельмі сумны...Дзякую! З задавальненнем прачытала...
З павагай!

Людмила Воронова Супрун   03.07.2016 21:03     Заявить о нарушении
Дзякую, Людміла! За Вашу ўвагу, за "шыкоўны"!))) А што сумны... здараецца!)))
Сонейка Вам!

Клавдия Семеновна   05.07.2016 18:18   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.