Цёмная ноч
Прагрэс дасяг вершыні мэты.
Май толькі грошы, і не мар.
Бяры сабе…. Ды хоць кабету!
Хоць мужыка сабе купляй.
Ні перашкод, ні меж, ні сэнса.
Чаго зусім няма – з выяў,
лепш натуральнага, падкрэслю,
змайструюць пахамі, без страў.
Адная мара засталася
На гэты ўвесь маленькі свет, -
Назарабляць тых грошай валам.
Каб дасягаць, не мар, а мэт.
Стварыць бы мне такую мару,
каб свет паболей дасягаў
яе адную толькі, дарам.
Але й бясконца ёй шукаў.
Яб гандляваў у гэтым свеце.
Я б тут…
Я мэты б прадаваў.
Не, не за грошы на кабету.
За прапанову лепшых мар.
Каб будаваць мой свет шчэ болей,
І каб свет меньшы не губляць.
Хіба такую, мару звольніш?
Ну як тым зоркам адмаўляць?
На выяве Марк Бэрнэс.
Свидетельство о публикации №116062503810