Выбар
Што пра мужчын сказала ты мне ўчоры.
І што жанкам патрэбна не любоў,
Не пачуццё, што ён табою хворы.
Надаядаюць вершы - толькі ёй,
Адданы позірк, што яе адну шукае
Мужчына ў вачах жанчыны - той,
Яе хто ў жыцці не заўважае.
Мужчына ёсць перад усім самец.
І ў пошуку прыгод, выпрабаваняў
Знаходзіць ён жыцця сэнс і вянец
Ягонага на свеце існавання!
Ён бог амаль, і мукі пачуцця
Душы яго і сэрцу не вядомы.
Ён п'е нектар любві да забыцця,
І у каханні ён не знае стомы!
Таму яму з усіх жыццёвых тэм
Найцікавей жыццё Шахеразады,
Бо ён і сам хацеў бы мець гарэм
І каб яму усе там былі рады!
Яно мо' й так, але ж каб стаць такім
Патрэбна душу выпаліць дазвання,
Бо ўсю яе запоўніць жарсці дым,
А не святло ўзаемнага кахання!
Свидетельство о публикации №116062408081