Сябрына
Мне карціць-такі
Запытаць ці здобныя
Былі шашлыкі?
Пад зіхценне жару,
Пад звон камарыны
Я таксама мару
Быць ў кругу сябрыны!
Сок лазы паўднёвай
У чаркі наліваць,
Піць, сябрам па новай
Шчасцейка жадаць!
Крызісу праблемы
Хай на сухі лес
Ідуць, пака ўсе мы
П'ём тут за прагрэс.
Бо ў нас дарога
Ясная як дзень,
Пасланец ад бога
Нас па ёй вядзе.
Шляхам пакручастым
Толькі ўпярод,
За прагрэс каб часта
Чарку піў народ.
Калі чарка поўна,
Пад яе шашлык -
Нам тады ўсё роўна
Крызіс ёсць ці знік.
Чарку паднімаем
Мы ў кругу сяброў,
Каб на родным краю
Не лілася б кроў!
Каб сталелі дзеці:
Дочкі і сыны,
Каб нідзе на свеці
Не было вайны!
Каб бог даў і далей
Мірны час такі,
Каб на нас прывячалі
Ў сябр0ў шашлыкі!
Свидетельство о публикации №116062400507