Поры года
Снег ідзе і дарогі засыпаў,
Ад марозу ратунку няма.
І навошта нам гэтае ліха?”
І злуюцца на снег і мароз,
На завею, вятры, бездарожжа.
“Вось бы лета заўсёды даў Бог,
А зімы не было б, калі можна.”
Ды ў прыродзе парадак такі -
Поры года змяніць немагчыма.
Устаноўлена ўсё на вякі,
Што заўсёды за восенню – зімы.
За зімою прыходзіць вясна,
За вясною – дзівоснае лета,
За квітнеючым летам пара
У залатое ўбранне адзета.
Так у кожнай пары хараство,
Непаўторнасць свая і праявы.
Дык прыміце ўсё што прыйшло,
Палюбіце прыродныя з’явы.
І адкажа яна на любоў
Серабрыстай красою зімою,
Пералівісты хор салаў’ёў
Свой канцэрт падаруе вясною.
Лета шчодра адорыць цяплом,
Буйнай квеценню траваў у лузе,
Прахалодай сунічных лясоў,
Прыгажосцю лілей у запрудзе.
Ну, а восень багата ўсім,
Што паспела на полі і ў лесе:
Садавінаю, збожжам і тым
Што ўзрасло, налілося за лета.
Як жа нам гэта ўсё не любіць?
Сэрца радуе сонца і вецер.
Калі ў згодзе з прыродаю жыць –
Будзеш ты шчаслівейшы на свеце!
Зіма-лета 2016г.
Свидетельство о публикации №116062108738
Будзеш ты шчаслівейшы на свеце!
Гонтарева Тамара 05.08.2018 09:31 Заявить о нарушении