Смутак

Родныя мясцiны бэзавага краю,
Лiпы паабапал велiчных садоу.
Тут хаджу з дзяцiнства, знiчкай дагараю
I святлом нязгасным палымнею зноу.

Вычарпае памяць, ды амаль да донца,
Рэчаiснасць тую бессанню начэй.
Будзяць успамiны,стукаюць у ваконца
I глядзяць з усмешкай маччыных вачэй.

Колькi год мiнула, колькi зiм i вёсен!
Зарастаюць месцы зруйнаваных хат...
Памiж тых алешын i узнеслых сосен
Кожнаму спатканню я зауседы рад.

Родныя мясцiны, вёсачкi, пагоркi,
Балацянкi, плёсы, рэчкi i лугi-
Успамiнам любым, успамiнам горкiм
Ты жывеш у сэрцы, край мой дарагi!


Рецензии