Калi на шкварку не хапае грошай
I дзень наступны на надзею горшы,
Адкуль пенёндзы ў маёй кiшэнi?
Не маю працы - звольнiлi з гатэлю.
Патылiцу за ноч напэўна я зачухаў,
Глядзеў БелСат, a радыё не слухаў.
Бо хлусiць кожны, седзячы на плоце,
Каля смачнога сыценька свалоце.
Пайсцi да войска, дык гады не тыя,
Кроў не бруiць, а нават неяк стыне.
Да пенсii маёй як да Кiтая ракам,
Адзiн iз сотнi тысяч небаракаў.
Няма бусла - пайду лавiць сiнiцу,
Палякам стану, што яшчэ здарыцца?
Гадок не пройдзе на палi за Бугам,
Барозны пракладу дзядоўскiм плугам.
Ды ў зямельку збажыны насенне,
Каб святкаваць не смерць, а нараджэнне.
Каму народ патрэбны, да касцей прапiты?
Цару напэўна, а не Рэчы Паспалiтай?
Сяргей Качанаў – Брандт, 21.06.2016
Свидетельство о публикации №116062110068