Жыццё бяжыць...
Мой не ўплятаецца струмень-
Жыву, як жарабец стаенны,
Бязь клопатаў каторы дзень!
Ці гром грыміць, ці зноў спякота,
Прагрэс, ці крызіс на двары -
Усё адно - ўстаць неахвота,
Ляжу, пішу, бо мо' стары.
Не ўбачыў, як часы ляцелі;
Не ззорыў, як жыццё прайшло;
Рабіў, што не усе хацелі,
Што маёй мараю было!
Ці мары той святло ўбачыць
Дазволіць бог, ці дажыву?
Ці толькі ў будучым падзячыць
Мне той, каго з рук сьмерці адарву.
Цячэ час быстрай ручаінай,
Струменіць з рук, як бы пясок сухі.
А я трызню адно Айчынай,
Што бог забраў за нейкія грахі.
Свидетельство о публикации №116062009242