У непагадзь сэрца

                (Natalia Walewska)


У непагадзь сэрца
                губляе свой сэнс парасон.
Прамокну наскрозь – падсiлкую свае карані.
Сыграй мне, скрыпачка, пра тое, што шчасце не сон,
Майго адзінокага сэрцайка струны крані.

Сыграй мне пра тое, як жыў я раней наўздагад,
Як верыў у цуд і каханне – дзiвачыў, кахаў,
Як стукаў у сцены пакінутых сонейкам хат
І сонца надзеi праз новыя вокны пускаў.

Ты чуеш, скрыпачка: што рыпае, тое гучыць.
Без болю не будзе ні палка, ні скрыпка спяваць.
У музыцы дадзена радасць і боль спалучыць.
Трымайся, скрыпачка, хай вельмі балюча трываць.

Сыграй мне як след, i пачуццi свае далучы –
У непагадзь сэрца жывое належыць жывым.
Патрэбна змагацца: скрыпічныя возьмем ключы,
Адкрыемся нотам і выпусцім боль з галавы.

20.06.2016
Astrsvets


Рецензии
Я яе папрашу

Сыграй мне як след, i пачуццi свае далучы –

Станислав Тарашкевич   23.06.2016 19:52     Заявить о нарушении