Я хацела кахаць...
Я хацела кахаць,
Я хацела адзiнаю быць,
Цалаваць твае вусны,
У шчасцi таемнам кружыць.
Я хацела кахаць,
Я хацела каханаю быць,
Прачынацца з табою
I каву гарачую пiць...
Я хацела кахаць
I дыхаць паветрам адным,
Толькі вырашыў лёс -
Быць з нялюбым другiм...
--------------------------
Я хацела кахаць,
Я хацела каханаю быць...
19.06.2016 г.
Свидетельство о публикации №116061905187