Хочацца верыць

Хочацца верыць шчыра, з душою
Кожнаму слову, кожнай малітві.
Хочацца бачыць шчасце з табою
Зранку і ў дзень, у спакоі і ў бітві.

Хочацца слухаць спеў салаўіны,
Што закаханым ліецца з світаннем.
Хочацца бачыць які ты шчаслівы
Побач са мною - тваёю каханай.

Хочацца быць  залатой павуцінкай
І паляцець, як праменьчык да Сонца.
Хочацца чыстай, бялюткай хусцінкай
Усім памахаць - хто загляне ў ваконца.

Але найбольш я хачу: каб заўсёды
Быў на Зямлі толькі мір, не турботы;
Кожны каб жыў у сваёй роднай хаце,
Каб не хварэлі ні тата, ні маці;

Каб нарадджаліся дзеці для шчасця,
Не выганялі бацькоў у нянасце,
Сэрца каб добрае мелі саўсёды;
Ведалі: гонар - то сталыя гОды.

Як жа зрабіць, каб усё адбылося?
-Сэрцам жывеце, яно - адгалосак.
Сэрца падкажа як правільна жыць,
Каб перад Богам любоў заслужыць.

3 чэрвеня 2016


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →