Вечнае

Праходзіць ліпня дзень апошні.
Ад сонца выцвілае неба
І жоўты вожык зжатай пожні
Даруюць пах жыцця і хлеба.

Даўжэе ноч увачавідкі
І не заўважыш як міне
Ліпнёвы прысак. Беллю ніткі
Зноў восень дрэвы ахіне.

Жыццё праходзіць неўзаметкі,
Нам пакідаючы сягоння...
Час спеліць у садах ранеткі

І асыпае срэбрам скроні.


Рецензии