Тут радзiлася любоу

У сiнiм-сiнiм моры я ляжала цiха.
Нада мной аблокi праплывалi лiха.
Ды хiлiу да долу ветрык маё мора.
I у гэтай сiняве утанула гора
 
Любыя валошкi голавы кланiлi
I свае кароны мне яны дарылi.
Захлынаецца ад радасцi душа –
Валадаркаю з`яуляецца краса.

Шэпт чароуны чую васiлькоу:
- Паглядзi, тут радзiлася любоу,
I жыве яна с пакон вякоу -
Пасярод пшанiчных каласоу.

Колер для сваiх вачэй:
У салауiных  узяла  начэй,
А яшчэ - у сiнi сiняе вады
Ды ад неба чыстай сiнявы.

Сiнiя пялесткi мяне цалавалi
I дамоу нiяк не адпускалi -
Водар васiльковы удыхала
I паклоны каралеускiя прымала.


Рецензии