Сонейка-унучка
Ластаўкай вясёлаю шчабеча
Сонейка няўрымслівае – унучка,
Мілая бабуліна малеча.
Што? Чаму? Навошта? Сто пытанняў
Сыплюцца, бы кропелькі-дажджынкі.
І ў вачах ад рання да змяркання
Свецяцца цікавінкі- хітрынкі.
Песенькі, загадкі, казкі, гулі -
Голас-ручаёк звініць бясконца!
Сэрца цешыць-радуе бабулі
Мілае няўрымслівае сонца.
Свидетельство о публикации №116061509299
почти постиг белорусский язык . Спасибо тебе,дорогая!Порадовала!
С теплом,Володя,
Владимир Гончаров 5 16.06.2016 00:07 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 24.06.2016 21:21 Заявить о нарушении