Адзвiнела вясна ручаiнамi

Адзвінела вясна ручаінамі,
З дзікіх сліў атрасла цвету бель,
Між басамі густымі чмялінымі
Крышталёвая знікла капель.

Не чуваць салаўя. Буслоў клёкатам
Абуджаецца ў дзень наваколле.
У пакосах ляглі травы покатам,
Жыта ў рост чалавека на полі.

Гэта лета настала. Вярнуліся
Пяруны ў зіхценні зарніц.
То багі ў нябёсах прачнуліся,
Чуцен гром быстрых іх калясніц.

Бачаць людзі, як б'юць яны стрэламі
Зніштажаючы зло на зямлі,
Каб дзяцей нараджалі мы сьмелымі,
Каб яны ў любові раслі.

Каб дзень кожны, што мы пражываем,
Запаўняўся б жаданнем святым,
Каб наш край станавіўся б больш раем,
Каб хацелася жыць нам у ім.

Каб па землях чужых не блукалі,
Долю лепшую - тут каб знайшлі,
Каб славянак-ліцьвінак кахалі,
Каб яны красным макам цвілі!

Адзвінела вясна ручаінаю
Змоўк са стрэх першых капель канон...
Я жыву адно толькі айчынаю,
Бо яна і каханне і сон!


Рецензии