Пагоня
Гэта слова яшчэ не гучала.
Дзень бянтэжыць абортам чарговым,
Ноч пужае алоўкавым джалам.
Слова лезе з мяне на паперу,
Кажа: "Хопiць. Нарэшце паспела".
Я здаюся без боя, бо веру:
Там, дзе бела, чырвона i бела,
Месца не застанецца пустога,
I скрозь шэраг маўклiвых агонiй
Я пiшу, бо маўчаў вельмi доўга,
Непарушнае слова -- "Пагоня".
14.06.2016
Astravets
Свидетельство о публикации №116061409114