Лета хмурыцца...

Лета хмурыцца, дождыкам дробненькім плача.
Раздружылася з сонейкам лета, няйначай...
Нацягнуў капюшон небасхіл слепавокі,
І плывуць чарадою маруднай аблокі.
Вецер травы хістае, пранізліва-тонкі,
Аж пялёсткі сціскаюць красуні-рамонкі...

Што ты, лета, панурышся? Годзе ўжо, годзе!
Час плашчы  паздымаць парнікам на гародзе,
Разрумяніць клубнічкам зялёныя шчочкі,
Дзетвары падарыць залатыя дзянёчкі.
Хай нацешыцца цёплой азёрнай вадзіцай.
Дзе ты, сонейка? З летам пара памірыцца!

Чэрвень 2016


Рецензии
Уважаемая Клавдия Семеновна, снова не смогла пройти мимо. Будет время- посмотрите. Вам- всего доброго и...спасибо!

Лариса Геращенко   20.12.2020 13:37     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.