Iосiф Скурко. Верасы

Сосны, сосны… На ўзлеску
Расцвіталі тут калісь пралескі
І гучалі нашы галасы
Дзе палалі цветам верасы.

Полымя ружовых верасоў.
Я да соснаў пэўна б не прыйшоў
Калі б лета сум мой загаіла,
Калі б восень зноў не запаліла
Полымя ружовых верасоў.

Не вярнуць назад юначых сноў.
Я сюды прыходжу зноў і зноў.
Восень мая сум не загаіла,
Ў сэрцы на заўсёды запаліла
Полымя ружовых верасоў.

Вёсны, вёсны, пералескі…
У ўспамінах узышлі пралескі
Пад дажджамі восеньскай расы
Хай жа расцвітуць зноў верасы.


Рецензии