Як пазнаць?

Вось толькі, як пазнаць?

Ідзем мы праз свой лёс,
Нібы праз лес дрымучы,
Без сцежак і дарог
Неведама куды.
Сцякаюць ручаі-
Атрутны і гаючы.
Вось толькі, як пазнаць?
Адкуль набраць вады?

Усюды дзікі звер
Падсцерагае ўкрадкам
І не разгледзець нам
Ні погляд, ні памер.
Вось толькі, як пазнаць
Ці вораг ён, ці братка?
Ці можна прыручыць,
Каб ён змяніў намер?

Расце так многа дрэў
З ігліцамі і лісцем,
Вялікіх і малых,
Дзе можна адпачыць.
Вось толькі, як пазнаць,
Каля якога выйсце?
З дрымучасці на свет,
Каб па сумленні жыць.


Рецензии