Дубль Про футбол
Упершыню
Глядзела
Бацькаву гульню...
Майго,
Ні байструка
Таго,
Што сілай
Спорт нам
Прывівае,
Мазгі трызненнем
Беларусам
Прамывае...
І з гэтым брэдам
У галаве
Нас вожкае
Па той лыжне
Што праз
Галечу пралягае.
Дык я пра Чэлсі...
Пра футбол...
Ну, вельмі
Спадабаўся
Першы гол!
Другі -схаваў
На добрую гадзіну
Ўсе думкі
Пра нядобрую
Часіну...
То Івановіч Браніслаў
Усім спартоўцам...
Ды і неспартоўцам
Паказаў,
Як трэба
Нам змагацца
Да канца,
Не жыць паверху...
З дуляй у кішэні...
З леганца...
Бенфіка лепш
За Чэлсі, мо,гуляла,
Але прафукала
Той гол...
Бо не чакала!sw.sw
16.05.13 г.
Свидетельство о публикации №116061203656