Няма з табою сумных думак

Няма з табою сумных думак,
Мая  ты родная зямля.
Ад мітусні жыцця і тлуму
У табе знайду спакой і я.
Адной табе сябе даверу,
Пайду туды, адкуль прыйшла
Пажоўклым аркушам паперы,
Згарэўшым у вогнішчы жытла.
Як Ефрасінья і Рагнеда
І мноства ўсіх тваіх дачок,
Я па дарозе лёсу еду,
Каб ты заўсёды мела зрок,
Каб смела крочыла нарерад,
Жыла на доўгія вякі
Праз нашы думкі, вочы, веру,
Праз моцнасць слова і рукі.


Рецензии