На маей красамоунай зямли

На маёй красамоўнай зямлі

На маёй красамоўнай зямлі
Усё квітнее - лугі і палі.
Гэта лета - увішны мастак,
Размалёўвае фарбамі так:
То рамонкі малюе, то сад,
То з таполяў спадаючы чад,
То валошку, то клёкат буслоў...
Не хапае ні часу, ні слоў.
Каб малюнкі разгледзець усе -
Трэба ногі абмыць у расе,
Удыхнуць водар кветак і траў
І падзякаваць Богу, што даў
Зрок і гэту магчымасць спазнаць
Пачуццё - як Радзіму кахаць.


Рецензии